Сусветная вайна
Сусветная вайна — тэрмін, які звычайна ўжываецца для абазначэння двух канфліктаў, беспрэцэндэнтных па маштабе падзей і колькасці ахвяр, што адбыліся цягам XX стагоддзя (Першая сусветная вайна 28 ліпеня 1914—11 лістапада 1918 і Другая сусветная вайна 1 верасня 1939—2 верасня 1945). Гэтыя войны закранулі большасць дзяржаў свету (у тым ліку ўсе буйныя дзяржавы) і ахоплівалі некалькі кантынентаў.
Часам да сусветных войн адносяць некаторыя маштабныя канфлікты XVII—XIX стагоддзяў (Трыццацігадовую вайну, Вайну за іспанскую спадчыну, Сямігадовую вайну,— «першую сусветную», па Чэрчылю, — затым Напалеонаўскія войны): усё гэта еўрапейскія па паходжанні канфлікты, якія суправаджаліся баявымі дзеяннямі на тэрыторыі Еўропы, а таксама ў азіяцкіх і/ці амерыканскіх калоніях адпаведных дзяржаў.
Халодная вайна паміж кааліцыямі, якія ўзначальваюцца ЗША і СССР, працякала пад знакам небяспекі «гарачай» Трэцяй сусветнай вайны паміж гэтымі дзяржавамі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сусве́тная вайна́ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 287. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).